Альбéрта Іглéсіяс Фернáндэс-Беры́дзі (ісп.: Alberto Iglesias Fernández-Berridi; 21 кастрычніка 1955, Сан-Себасцьян, Іспанія) — іспанскі кампазітар і кінакампазітар, найбольш вядомы, як аўтар музыкі для кіно. Іглесіяс неаднаразова супрацоўнічаў з папулярным іспанскім рэжысёрам Хуліа Медэмам, пісаў музыку да фільмаў Фернанду Мейрэліша, Джона Малкавіча, Стывена Содэрберга і Томаса Альфрэдсана, але найбольш вядомым з’яўляецца яго супрацоўніцтва з Педра Альмадоварам. Апроч таго, Іглесіяс вядомы сваімі канцэртнымі аранжыроўкамі, камернай музыкай і сімфанічнымі кампазіцыямі для балету.[1]
Кінапрэмія / Кінафестываль | Год | Фільм(ы) | Катэгорыя | Вынік |
---|---|---|---|---|
«Оскар»[2] | 2006 | «Адданы садоўнік» | Найлепшая арыгінальная музыка да фільма[en] | Намінацыя |
2008 | «Бегма за паветраным змеем» | Найлепшая арыгінальная музыка да фільма[en] | Намінацыя | |
2012 | «Шпіён, выйдзі вон!» | Найлепшая арыгінальная музыка да фільма[en] | Намінацыя | |
«Залаты глобус»[3] | 2008 | «Бегма за паветраным змеем» | Лепшая арыгінальная музыка — Драма | Намінацыя |
«Еўрапейская кінапрэмія» | 2004 | «Дурное выхаванне», «Я даю табе свае вочы» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Намінацыя |
2006 | «Вяртанне» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Перамога | |
2009 | «Разамкнёныя абдоймы» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Перамога | |
2011 | «Скура, у якой я жыву» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Намінацыя | |
2012 | «Шпіён, выйдзі вон!» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Перамога |