wd wp Пошук:

Алесь Розна

Але́сь Ро́зна, сапраўднае імя Абра́м Іса́кавіч (1913, Мінск, Расійская імперыя — 1942, Унжлаг, Горкаўская вобласць РСФСР) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1913 годзе ў рабочай сям’і. Бацька памёр вельмі рана, маці выхоўвала пяцёх дзяцей (чатырох сыноў і дачку)[1].

Пасля сярэдняй школы Алесь Розна працаваў наборшчыкам у друкарні. Скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум[2], Мінскі педагагічны інстытут (1932—1935), працаваў у рэдакцыі «Чырвонай змены».

Арыштаваны 28 кастрычніка 1936 года па адрасе: Менск, вул. Чырвонаармейская, д. 27, кв. 2. 2 кастрычніка 1937 года асуджаны НКУС за «ўдзел у контрарэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў папраўчай калоніі. Сасланы ў Унжлаг(руск.) бел. (станцыя Сухабязводная Горкаўскай чыгункі), дзе і памёр.

Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у 1927 годзе ў часопісе «Беларускі піянер». Друкаваўся ў газетах «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Чырвоны сейбіт», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя» і «Чырвоная Беларусь».

Пераклаў на беларускую мову творы Генрыха Гейнэ, Адама Міцкевіча, з Сяргеем Грахоўскім — некалькі вершаў Аляксандра Пушкіна.

Зноскі

  1. Маладосць, 2013, с. 103
  2. Маладосць, 2013, с. 98

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вязні ГУЛАГа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ва Унжлагу
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Асобы