wd wp Пошук:

Алесь Мемус

Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) Мемус (нар. 13 верасня 1939, вёска Прусы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік, педагог.

Біяграфія

19581966: Жывапісна-педагагічнае мастацкае вучылішча ва Уладзівастоку.

19681974: Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Іллі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград, графічны факультэт).

З 1974 жыве ў Віцебску.

1974—1999 — выкладаў на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута.

З 1978 — удзельнічаў у мастацкіх выставах.

З 2008 — член Беларускага саюзу мастакоў.

У 2013 годзе Аляксандр Іосіфавіч Мемус падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі больш за 300 сваіх графічных лістоў і 39 твораў сваёй жонкі — віцебскага мастака Ірыны Віктараўны Магучай (19632010)[1].

Зноскі

  1. В Арт-кафе представлена часть выставки «Река времени» (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта