wd wp Пошук:

Ален Кон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кон.

Ален Кон (фр.: Alain Connes; нар. 1 красавіка 1947, Драгіньян, Францыя) — французскі матэматык, спецыяліст у галіне даследавання алгебр фон Неймана і аператарных алгебр. За працу над алгебрамі фон Неймана быў удастоены Філдсаўскай прэміі.

Біяграфія

Ален Кон нарадзіўся 1 красавіка 1947 года ў горадзе Драгіньян на поўдні Францыі. У 1966—1970 гадах вучыўся ў Вышэйшай Нармальнай школе Парыжа. У 1973 годзе абараніў дысертацыю, адначасова працуючы практыкантам у CNRS. У 1976—1980 гадах працаваў прафесарам ва ўніверсітэце П’ера і Мары Кюры, у 1981—1984 гадах быў дырэктарам даследаванняў у CNRS. Удзельнік гуртка «Нікаля Бурбакі». У цяперашні час выкладае ў Вышэйшым навуковым інстытуце і ва ўніверсітэце Вандэрбільта, таксама загадвае кафедрай аналізу і геаметрыі ў Калеж дэ Франс.

Узнагароды

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Alain Connes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. list of professors at Collège de France
  4. 1 2 http://www.sudoc.fr/105807036
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  6. https://www.lemonde.fr/sciences/article/2018/03/01/en-quete-de-maths_5264015_1650684.html
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Бурбакі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Вар
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены РАН