wd wp Пошук:

Алена Якаўлеўна Гарцуева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарцуева. Алена Якаўлеўна Гарцуева (нар. 28 студзеня 1951, г. Омск, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар, спецыяліст у вобласці горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання.

Біяграфія

Скончыла ў 1973 годзе архітэктурны факультэт БПІ. З 1973 года інжынер-архітэктар, з 1976 — старэйшы архітэктар, у 19771993 — малодшы, пасля старэйшы навуковы супрацоўнік, у 19941996 гадах загадчык аддзела праблем горадабудаўнічага кіравання «БелНДІдзіпрасельбуда». У 19761980 гадах аспірант кафедры «Горадабудаўніцтва» архітэктурнага факультэта БПІ.

З 1996 года галоўны спецыяліст, у 19972013 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік РУП «БелНДЦзем» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Грамадская дзейнасць

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1984 года. З 2005 года член рэвізійнай камісіі БСА. Член грамадскага аб’яднання «Зямельная рэформа» з 1998 года, з 2006 старшыня рэвізійнай камісіі.

Навуковая

Кіраўнік і адказны выканаўца 43 навукова-даследчых і метадычных прац, адказны выканаўца 14 эксперыментальных і навукова-праектных прац, сааўтар 16 праектных прац, аўтар 20 навуковых публікацый і сааўтар навуковага і вытворча-практычнага выданняў, у т.л. «Тэрытарыяльнае планаванне ў Рэспубліцы Беларусь» (2004, 2007).

Узнагароды

Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшы эскізны праект планіроўкі і забудовы пасёлка Крамёнкі калгаса імя Леніна Жукоўскага раёна Калужскай вобласці (1978, у складзе аўтарскага калектыва); лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшы эскізны праект планіроўкі і забудовы пасёлка Сырымбет Казахскай ССР (1982, 3 месца, у складзе аўтарскага калектыва); дыпламант Рэспубліканскага конкурсу на лепшы сельскі населены пункт Абухава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дыплом першай ступені будаўнічай выстаўкі Дзяржбуда БССР, 1986).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Постаці беларускага землеўпарадкавання
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омску
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў