.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алена Пятроўна Швайбовіч (у дзявоцтве Ксенжык; нар. 3 лютага 1966, Мінск) — беларуская, польская і расійская баскетбалістка. Абаронца. Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1992 года. Заслужаны майстар спорту СССР (1992).
Нарадзілася 3 лютага 1966 года ў Мінску.
У 10 гадоў прыйшла ў мінскую СДЮШАР-10. Першы трэнер Алены — Аляксандр Мікалаевіч Малашка — не хацеў браць яе ў групу з-за невялікага росту. Пазней ён паверыў у яе, і ў 1978 годзе яна разам з трэнерам перайшла ў ДЮСШ «Гарызонт» (Мінск).
У 1984 годзе разам з юніёрскай зборнай Беларусі стала чэмпіёнкай Спартакіяды школьнікаў СССР у Ташкенце і атрымала запрашэнне ад вядомага трэнера Сямёна Львовіча Халіпскага ў асноўную каманду «Гарызонт».
Выступала за каманды «Гарызонт» (Мінск) (1984—1992), «Алімпія» (Познань, Польшча) (1992—1994), «Дынама» (Масква) (1994—2000).
У 1990 годзе скончыла Мінскі політэхнічны інстытут.
Муж — Аляксандр Хажайнаў, начальнік баскетбольнай каманды «Лакаматыў-Растоў». У 2003 годзе пераехала разам з мужам з Масквы ў Растоў, дзе ўладкавалася каментатарам баскетбола на мясцовым тэлебачанні[1].
У лютым 2006 года стала генеральным дырэктарам жаночага баскетбольнага клуба «Растоў-Дон».
Чэмпіёнка Польшчы (1993, 94) і Расіі (1998, 99, 2000), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў СССР (1989) і Расіі (1996), бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1995, 97). Фіналіст Кубка Ронкеці (1992), удзельнік «фіналу чатырох» Еўралігі (2000), бронзавы прызёр Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1993). Выступала ў складах юніёрскай, маладзёжнай, нацыянальнай зборных СССР, СНД і Беларусі. Сярэбраная медалістка чэмпіянату Еўропы сярод моладзі (1984), чэмпіёнка свету сярод моладзі (1985), чэмпіёнка Еўропы (1989), сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990), чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1992).