wd wp Пошук:

Алена Канстанцінаўна Сакалова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалова. Алена Канстанцінаўна Сакалова (22 верасня 1950, Кіраў —) — беларускі дырыжор. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія

У 1979 годзе скончыла кансерваторыю імя М. Глінкі(руск.) бел. ў Ніжнім Ноўгарадзе (клас прафесара, дырыжора В. А. Кружаўскага)[1].

Пасля заканчэння вучобы прыехала ў Гомель, дзе працавала галоўным дырыжорам ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам народнага артыста БССР А. Рыбальчанкі, выкладчыкам у Гомельскім музычным каледжы імя Н. Ф. Сакалоўскага[1].

З 1989 года з’яўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам камернага хору Гомельскай абласной філармоніі[1].

Узнагароды

2000 год — Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё беларускай культуры[1].

2007 — Ганаровая грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь “За асабісты ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнай культуры[1].

2009 — Медаль Францыска Скарыны за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці культуры[1].

2010 — Медаль Гомельскай Епархіі Беларускай праваслаўнай царквы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 СОКОЛОВА Елена Константиновна (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраве
Катэгорыя·Выпускнікі Ніжагародскай кансерваторыі