wd wp Пошук:

Алена Аляксееўна Круцько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Круцько. Алена Аляксееўна Круцько (нар. 28 мая 1958, Караганда Казахскай ССР) — беларускі ўрач і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Карагандзінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач акушэр-гінеколаг.

Працавала ўрачом-інтэрнам па акушэрстве-гінекалогіі Кустанайскага радзільнага дома (Казахская ССР), урачом акушэрам-гінеколагам жаночай кансультацыі, загадчыкам гінекалагічнага аддзялення, загадчыкам радзільнага аддзялення Кустанайскай раённай бальніцы, урачом-гінеколагам Васілевіцкай гарадской бальніцы Рэчыцкага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Гомельскай вобласці, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Касцюковіцкай раённай бальніцы, выконваючым абавязкі галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца» Магілёўскай вобласці.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Кіраўскага райвыканкама, Магілёўскага аблвыканкама[2].

Зноскі

  1. Круцько Алена Аляксеяўна Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Гінеколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»