Але́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Алекшыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукевіцкага сельсавета. З 30 ліпеня 1966 года ў адноўленым Бераставіцкім раёне.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2233 чалавекі[1], з іх 69,8 % — беларусы, 19,9 % — палякі, 6,3 % — рускія[2].