wd wp Пошук:

Алексій Слаў

Руіны Слававай крэпасці каля горада Мелнік

Алексій Слаў — балгарскі самастойны валадар, дэспат (12071230). Паходзіў з дынастыі Асеняў. Сын сястры цароў Івана Асеня I, Пятра і Калаяна. Стрыечны брат цара Барыла і севастакратара Стрэза.

Біяграфія

Канфліктаваў з царом Барылам. У 1208 г. заключыў дагавор з лацінскім імператарам Генрыхам Фландрскім, які ганараваў яго тытулам дэспата.

Валодаў мноствам горных крэпасцей. Пад яго ўладай знаходзіліся Заходнія і Цэнтральныя Радопы і большая частка Усходняй Македоніі на ўсход ад ракі Струмы.

Першапачаткова яго рэзідэнцыя знаходзілася ў крэпасці Цэпіна, каля сучаснага сяла Доркава ў Радопах — (12071212). Пасля 1212 г. сталіца была перанесена ў крэпасць Мелнік.

Памяць

Праславіўся значнымі ахвяраваннямі манастырам, у прыватнасці Рожанскаму. Вядомая дароўная грамата манастыру Святой Багародзіцы Спілеатысы каля Мелніка.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Кіраўнікі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Балгарыі
Катэгорыя·Памерлі ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі Балгарыі
Катэгорыя·Дынастыя Асеняў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асені