.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Александэр Рынг (фінск.: Alexander Ring; нар. 9 красавіка 1991, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Остын» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Фінляндыі.
Дзяцінства правёў у Германіі, дзе пачаў займацца футболам у клубе «Баер», выхаванцам якога з’яўляецца. У 2008 годзе вярнуўся ў Фінляндыю, дзе дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб ХІК у 2010 годзе[3]. 26 верасня 2011 года футбаліст падоўжыў кантракт з ХІКам да 2015 года. У студзені 2012 года Александэр быў аддадзены ў арэнду ў мёнхенгладбаскую «Барусію» на 1,5 года[4]. Дэбютаваў у Бундэслізе 10 сакавіка 2012 года ў матчы супраць «Фрайбурга».
У чэрвені 2013 года падпісаў кантракт з клубам «Кайзерслаўтэрн», які выступаў у Другой Бундэслізе. У студзені 2017 года перабраўся ў амерыканскі клуб «Нью-Ёрк Сіці», у 2019 годзе стаў капітанам каманды.
У снежні 2020 года перайшоў у «Остын», які ў сезоне 2021 дэбютаваў у МЛС.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі 7 чэрвеня 2011 года ў матчы супраць зборнай Швецыі[5].
ХІК