.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Александэр І́сак (шведск.: Alexander Isak; нар. 21 верасня 1999) — шведскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Швецыі. Ісак нарадзіўся і гадаваўся ў муніцыпалітэце Сольна, які размяшчаецца ў цэнтральнай акрузе Стакгольму, у сям’і ўцекачоў з Эрытрэі[2].
Ісак дэбютаваў у складзе клуба АІК 28 лютага 2016 года, з’явіўшыся на замену на 75-й хвіліне гасцявога матча Кубка Швецыі супраць клуба «Тэнгульт» з чацвёртага дывізіёна. 7 красавіка 2016 года галоўны трэнер АІК Андрэас Альм уключыў Ісака ў стартавы склад 2-га туру шведскага першынства ў гасцявым матчы супраць «Эстэрсунда» разам з маладым нападнікам Карласам Страндбергам. Ісак забяспечыў перамогу сваёй дружыны, трапна ўключыўшы мяч у браму саперніка і стаўшы такім чынам самым маладым бамбардзірам АІК у гісторыі шведскага чэмпіянату ва ўзросце 16 гадоў і 199 дзён[3]. 25 красавіка Ісак забіў свой першы гол на хатнім стадыёне клуба, адкрыўшы лік у пераможным матчы супраць «Эльфсборга», які скончыўся з лікам 2:1[4]. 3 мая 2016 года Ісак падпісаў свой першы прафесійны кантракт да канца сезона 2018 года, уразіўшы кіраўніцтва сваімі дэбютнымі гульнямі і замацаваўшы сябе як ігрок рэгулярнага складу[5]. 21 верасня 2016 года ў свой дзень нараджэння футбаліст забіў два крытычна важныя мячы ў пераможным дэрбі супраць «Юргордэна», якое скончылася на карысць АІК з лікам 3:0. Пазней таварыш па камандзе Чынеду Абасі ахарактарызаваў Ісака як новага Златана Ібрагімавіча[6].
23 студзеня 2017 года Ісак склаў дагавор з клубам Бундэслігі дортмундскай «Барусіяй», якая павінна была дзейнічаць да лета 2022 года[7]. Кошт трансферу не паведамляўся, але на думку экспертаў, вагаўся каля 9 млн еўра[8]. Перад тым, як падпісаць кантракт з Дортмундам, Ісак адмовіўся ад прапановы мадрыдскага «Рэалу»[9]. Ісак здабыў свой першы медаль у клубе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў розыгрышу Кубка Германіі 2016—2017 гадоў, толькі аднойчы з’явіўшыся на турніры і не патрапіўшы ў склад дружыны на фінал[10]. Свой эдбютны гол за нямецкі клуб швед забіў у другім раўндзе Кубка Германіі 2017—2018 гадоў у перможным матчы супраць «Магдэбурга» 24 кастрычніка 2017 года. Гульня скончылася перамогай дортмундцаў з лікам 5:0[11]. Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад клуба, Ісак быў вымушаны сысці ў арэнду ў нідэрландскі клуб «Вілем II». 28 лютага 2019 года футбаліст забіў гол у браму АЗ, што дапамагло клуба выйсці ў фінал Кубка Нідэрландаў ўпершыню з 2005 года. Сам сезон апынуўся для іграка надта шыкоўным, гэта значыць на 14 красавіка 2019 года Ісак здолеў адзначыцца 12 галамі ў 12 матчах за нідэрландскі клуб.
12 чэрвеня 2019 года Ісак падпісаў пяцігадовую ўгоду з «Рэалам Сасьедадам» на суму ў 988 тысяч фунтаў стэрлінгаў у год[12]. Адразу ў першым жа матчы швед здолеў уключыць мяч у браму саперніка. У розыгрышу Ла Лігі Ісак забіў свой першы гол 22 верасня 2019 года ў матчы супраць «Эспаньёла», які яго дружына выгуляла з лікам 3:1[13]. 6 лютага Ісак забіў два мячы і зрабіў адну галавую перадачу ў чвэрцьфінале Кубка Іспаніі супраць мадрыдскага «Рэала»[14]. 9 лютага ён забіў пераможны гол у басконскім дэрбі супраць «Атлетыка» з Більбаа. Разам з клубам Ісак здабыў кубка краіны. А свайго першага хет-трыку футбаліст дамогся 21 лютага 2021 года ў пераможным матчы лігі супраць «Алавеса», стаўшы першым шведскім іграком, які забіў хет-трык у розыгрышу Ла Лігі, з часоў Генры Карльсана, які зрабіў тое ж самае дзеля мадрыдскага «Атлетыка» ў 1949 годзе[15].
Ісак быў выкліканы ў зборную Швецыі ў студзені 2017 года на таварыскія матчы супраць зборных Кот д’Івуара і Славакіі. Ён дэбютаваў супраць Кот д’Івуара, замяніўшы Пера Фрыка на 62-й хвіліне матча. У матчы супраць зборнай Славакіі Ісак адзначыўся голам на 19-й хвіліне, стаўшы самым маладым бамбардзірам у гісторыі зборнай.
«Барусія» Дортмунд:
«Рэал Сасьедад»:
Шаблон:Склад ФК Ньюкасл Юнайтэд
Тэмы гэтай старонкі (15):