wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. Алег Мікалаевіч Іваноў (нар.11 жніўня 1961) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1984), аспірантуру гэтага інстытута (1987), курсы Цэнтра палітычных і дыпламатычных даследаванняў пры МЗС Вялікабрытаніі (1994).

У 1987—1992 гг. — Асістэнт кафедры агульнай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1992—1995 гг. — Другі, першы сакратар аддзела міжнароднага супрацоўніцтва па праблемах чарнобыльскай катастрофы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1995—1999 гг. — Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі / Пастаяннага прадстаўніцтва пры міжнародных арганізацыях у Жэневе.

У 1999—2001 гг. — Начальнік упраўлення экалагічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2009—2014 гг. — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

У 2014—2016 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення еўразійскай інтэграцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З сакавіка 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Таджыкістане
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Афганістане
Катэгорыя·Асобы