wd wp Пошук:

Алег Аркадзьевіч Гарбуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбуноў.

Алег Аркадзьевіч Гарбуноў (5 жніўня 1962, Віцебск) — беларускі палітык. Капітан ІІІ рангу, гідраакустык.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 жніўня 1962 года ў Віцебску.

Скончыў Малдаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, юрыст, менеджэр-эканаміст.

Працаваў слесарам Віцебскага тэлевізійнага завода, на прадпрыемствах і арганізацыях Кішынёва, на працягу сямі гадоў праходзіў ваенную службу на Паўночным флоце на атамнай падводнай лодцы.

Быў старшыней Таварыства беларуска-ліванскага сяброўства. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), быў там адзіным прадстаўніком Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, пазней выйшаў з ЛДПБ. Абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання, быў членам Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.

У 2018 годзе працаваў дырэктарам НВПУП «Эліён-9», балатаваўся ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ад Камуністычнай партыі Беларусі[2].

Цяпер працуе намеснікам дырэктара Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа»[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 14 красавіка 2022.
  2. Сведения о кандидатах в депутаты
  3. Контакты. Национальный выставочный центр «БелЭкспо»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску