wd wp Пошук:

Алег Аляксандравіч Бажэлка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бажэлка. Алег Аляксандравіч Бажэлка (нар. 1954, в. Янушова, Мядзельскі раён Мінскай вобласці, БССР) — былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 2-га класа[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і працоўных. У 19731978 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1978 года працаваў на розных пасадах у пракуратуры Магілёўскай вобласці. З 1989 да 1992 года з’яўляўся супрацоўнікам Магілёўскага абкаму КПБ. З 24 ліпеня 1996 года з’яўляўся пракурорам Магілёўскай вобласці. З 12 снежня 1996 году да 27 лістапада 2000 года з’яўляўся Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. Быў прадстаўніком Беларусі ў Камісіі ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальнаму правасуддзю. Звольнены прэзідэнтам з Генеральнай пракуратуры ў 2000 годзе пасля таго, як следчыя пракуратуры арыштавалі Дзмітрыя Паўлічэнку і выпісалі ордар на арышт Віктара Шэймана па падазрэнні ў выкраданні і забойстве людзей[2].

Зноскі

  1. Прокуроры БССР, Республики Беларусь(недаступная спасылка) // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь(руск.)
  2. Алег Бажэлка можа вярнуцца ва ўладу(недаступная спасылка) // prava-by.info, 23.01.2009
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь