wd wp Пошук:

Ала Віктараўна Квяткоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Квяткоўская. Ала Віктараўна Квяткоўская, па мужу д’Брайан (нар. 1956, Брэст) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1994).

Біяграфічныя звесткі

Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). У 1993—2001 — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Пазнейшае месца жыхарства — Нідэрланды.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: каменныя могільнікі Беларусі XI-XVII стст.; архітэктурныя помнікі Магілёўшчыны XVII-XVIII стст.; гісторыя Белавежскай пушчы.

Займалася раскопкамі каменных магіл у Верхнім Панямонні. Настойвала на тым, што каменныя могільнікі былі пакінуты яцвягамі, якія з XI і аж па XIX ст. захоўвалі сваю мову, этнічную адасобленасць і язычніцкую рэлігію.

Яна адзначала, што на тэрыторыі Верхняга Панямоння й Сярэдняга Пабужжа выяўленыя шматлікія пахавальныя збудаванні XI–XVII стст., якія атрымалі ў айчыннай археалагічнай літаратуры назву каменных магілаў. Канструктыўныя адметнасці, пахавальны абрад і інвентар дазволілі інтэрпрэтаваць гэтыя помнікі як заходнебалцкія, яцвяжскія. Аднак на пазначанай тэрыторыі ёсць могільнікі, якія дзеля асаблівасцяў уладкавання пахавальнага абраду й інвентару цалкам маглі быць пакінутыя перасяленцамі-прусамі[1].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. nashaziamlia.org

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ