wd wp Пошук:

Алаіз Лянкевіч

Алаіз Лянкевіч (польск.: Alojzy Lenkiewicz), лац.: Aloysius Lenkiewicz; 18 верасня 1771, Беларусь20 красавіка 1806, Полацк) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1786 г. у Полацку. Пасля выпрабаванняў у полацкім навіцыяце (1786–1788) вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1789–1791). Выкладаў у Мсціслаўскім (ад інфімы да рыторыкі; 1791–1795) і Магілёўскім (рыторыка і паэтыка; 1795–1796) езуіцкіх калегіумах. Вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1796–1800) і ў Полацку быў высвечаны на ксяндза (1800). Аперарыюш у езуіцкай рэзідэнцыі ў Пушы (1800–1802)[1].

Апошнія гады жыцця працаваў у Полацкай друкарні: спачатку як друкар (1802–1805), а потым і як яе прэфект (1805-1806)[2][3].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 13.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1771 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня