wd wp Пошук:

Аландская канвенцыя 1921

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аландскія канвенцыі. Аландская канвенцыя 1921 — другая канвенцыя аб дэмілітарызаваным і нейтральным статусе Аландскіх астравоў, падпісаная падчас Аландскага крызісу і пацверджаная Лігай Нацый. Падпісантамі сталі Фінляндыя, Швецыя, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Данія, Польшча, Эстонія і Латвія. Статус дэмілітарызаванай зоны краіна набыла яшчэ па першай канвенцыі 1856 і дагавор 1921 толькі замацаваў яго; статус нейтральнай тэрыторыі з’явіўся ўпершыню тут.

Паводле гэтага дакумента, на астравах не могуць знаходзіцца нічыя войскі, не могуць будавацца ваенныя фартыфікацыі, не дзейнічае прызыў у фінскую армію для мясцовых грамадзян і рэзідэнтаў, якія пражылі тут больш за пяць гадоў.

Дзеянне канвенцыі было падмацавана савецка-фінскай дамовай, заключанай пасля Зімняй вайны 1939-1940, спынена падчас Вайны-працягу 1941-1944 і адноўлена паводле Парыжскага міру 1947.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Германіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Італіі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Швецыі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Латвіі
Катэгорыя·Гісторыя Аландскіх астравоў
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Польшчы
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Эстоніі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Францыі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Даніі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Фінляндыі