wd wp Пошук:

Акінак

Скіфскі акінак VII—V да н.э.

Акіна́к (стар.-грэч.: ἀκινάκης) — зброя колюча-сякучага прызначэння, кароткалязовы меч ці кінжал даўжынёй 17-40 см.

Выява Дарыя I з акінкам у левай руцэ, вазапісец Дарыя

Былі найбольш распаўсюджаны ў скіфай у VI — III ст. да н.э. Меў выдатныя колючыя ўласцівасці і дастатковую масу (да двух кілаграмаў) для нанясення сякучых удараў. Акінакі кавалі з адной нарыхтоўк жалеза. Клінкі былі часцей за ўсё двухлязовыя, рэдка — адналязовыя. Па форме маглі быць вузкія трохвугольныя падоўжаныя альбо прамыя з паралельнымі лёзамі і кароткім вастрыём. Дол, як правіла, адсутнічаў. Меў сэрцападобнае перакрыжаванне і плоскае наверша ў выглядзе папярочнага кароткага бруска ці паўмесяца. Разам з пэўнай разнавіднасцю трэнзеля, акінак з’яўляўся адным з элементаў так званай скіфскай трыяды — комплексу прадметаў, характэрных для скіфскай культуры. Археалагічныя знаходкі акінкаў і іншых складнікаў трыяды дазваляюць прасачыць засведчанае Герадотам і Дыядорам пранікненне ўсходне-іранскіх «царскіх скіфаў» праз Пярэднюю Азію і Каўказ да Паўночнага Прычарнамор’я.

Беларусь

У Беларусі вядомы дзве знаходкі, абедзве каля в. Асарэвічы Брагінскага раёна: першую выкапала В. М. Мельнікоўская ў 1957 годзе, другую М. І. Лашанкоў у 2007 годзе. Апошні акінак меў агульную даўжыню каля 32 см, ромбападобнае ў сячэнні лязо даўжынёй 22 см, антэннае наверша пашкоджана карозіяй. Абодва належылі да Мілаградскай археалагічнай культуры.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мячы Старажытнага свету
Катэгорыя·Еўрапейскія мячы па тыпах
Катэгорыя·Еўрапейскія мячы
Катэгорыя·Халодная зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мячы (зброя)
Катэгорыя·Антычная зброя