wd wp Пошук:

Акустаэлектроніка

Акустаэлектроніка — вобласць навукі і тэхнікі, якая вывучае і выкарыстоўвае ўзаемадзеянне высокачастотных (з частатой вышэй за 20 кГц) акустычных хваль з электрычным полем і электронамі ў цвёрдых целах. Існуюць тры асноўных эфекты акустаэлектронікі: электроннае паглынанне акустычных хваль, змена хуткасці акустычных хваль, акустаэлектрычны эфект.

Прымяненне

У радыёэлектронных сістэмах апрацоўкі і перадачы інфармацыі аб’ёмныя акустычныя хвалі выкарыстоўваюцца ў лініях затрымкі і кварцавых рэзанатарах для стабілізацыі частаты. Распрацаваны і шырока прымяняюцца прыборы на паверхневых акустычных хвалях: паласовыя фільтры, лініі затрымкі, паласовыя фільтры для тэлебачання, сінтэзатары частаты, узмацняльнік павярхоўнай акустычнай хвалі тыпу лямпы беглай хвалі, акуста-інжэкцыйны транзістар, прылада з пераносам зарада акустычнай хваляй, прылада счытвання малюнкаў, прылады памяці.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Фізіка цвёрдага цела