Акмяніца, Акменіца — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Выцякае з возера Дунакля на тэрыторыі Латвіі. Працякае праз возера Каменка[1]. Упадае ў возера Струста з паўночнага захаду. Рэчышча ад вусця ўгару на 2,9 км каналізаванае.