wd wp Пошук:

Аквінкум

Археалагічная зона з вышыні птушынага палёту

Аквінкум (Aquincum) — старажытны горад, які быў размешчаны на паўночна-ўсходніх межах Паноніі, правінцыі Рымскай імперыі. Руіны горада знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай сталіцы Венгрыі горада Будапешта.

Першапачаткова як кельцкае паселішча, Аквінкум служыў у якасці старажытнарымскага ваеннага лагера, быўшы часткай абарончай сістэмы, якая ахоўвала межы Рыма. Каля 41-54 гг. у горад прыбыў атрад конніцы колькасцю 500 чалавек, а ўжо да 89 года тут быў размешчаны рымскі легіён, колькасцю ў 6000 чалавек. Паступова з крэпасці вырас горад, і пасля рэарганізацыі Паноніі рымлянамі ў 106 годзе стаў сталіцай Ніжняй Паноніі. Да канца II стагоддзя Аквінкум насяляла каля 30-40 тыс. жыхароў, горад займаў значную частку тэрыторыі сучаснага раёна Будапешта Обуда.

Людзі, якія пражывалі ў паселішчы, карысталіся такімі дасягненнямі імперыі як цэнтральнае ацяпленне ў дамах і грамадскія лазні, у горадзе будавалі палацы і амфітэатры грамадскага прызначэння.

У Аквінкуме захавалася два амфітэатры: вялікі Ваенны амфітэатр (Амфітэатр легіянераў, размяшчаецца за некалькі кіламетраў на поўдзень ад асноўнай часткі Аквінкума) і малы Грамадзянскі амфітэатр.

Руіны старажытнага рымскага паселішча можна знайсці і ў іншых частках Будапешта, напрыклад, у Пешце размешчаны рэшткі Контр-Аквінкума.

У 2002 годзе Аквінкум разам з Будайскай крэпасцю і праспектам Андрашы ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рымская імперыя
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Венгрыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Славутасці Будапешта
Катэгорыя·Гісторыя Будапешта
Катэгорыя·Колішнія гарады Еўропы
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта