wd wp Пошук:

Айман аз-Завахіры

Айман аз-Завахіры (араб. أيمن الظواهري, Ayman al-Zawahiri, дакладная транслітарацыя ALFB: Åỉmɑn alƵ̑ɑuaeɩri; 19 чэрвеня 1951, Каір — 31 ліпеня 2022, Кабул, Афганістан) — міжнародны тэрарыст, радыкальны ісламіст, лідар тэрарыстычнай групоўкі Аль-Каіда (2011—2022), урач, ісламскі багаслоў, пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1951 года ў Егіпце ў сям’і прафесара фармакалогіі. У 1974 годзе скончыў медыцынскі факультэт Каірскага ўніверсітэта па спецыяльнасці хірург.

Айман аз-Завахіры быў галоўным ідэолагам глабальнай тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіды» на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў і адыграў цэнтральную ролю ў нападах на амбасады ЗША ў Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе, у выніку якога загінулі амаль 3000 чалавек. Заняў пасаду лідара «Аль-Каіды» пасля таго, як Усама бін Ладэн быў забіты падчас рэйду войск ЗША ў Пакістане ў 2011 годзе. Пры жыцці бін Ладэна агенцтва Бі-Бі-Сі называла Завахіры «другім чалавекам у Аль-Каідзе».

У Егіпце Айман аз-Завахіры быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання. 25 верасня 2001 года Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. Быў забіты 31 ліпеня 2022 года ў Кабуле ў выніку ўдару амерыканскага беспілотніка.

Зноскі

  1. Ayman al-Zawahiri // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ayman al-Ẓawāhirī // AlKindi
  3. Ayman al- Zawahiri // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Estados Unidos mata al líder de Al Qaeda en una “exitosa” operación contra el terrorismo
  5. Estados Unidos mata al líder de al Qaeda, Ayman al-Zawahiri, en un ataque con drones en Afganistán — 2022.
  6. Politico, Politico magazineWashington: 2007. — ISSN 2381-1595
  7. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 2 жніўня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выпускнікі Каірскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каіры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя ў выніку аперацый спецслужбаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кабуле
Катэгорыя·Члены Аль-Каіды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе