wd wp Пошук:

Азорскі антыцыклон

Азорскі антыцыклон, азорскі максімум — субтрапічная вобласць высокага атмасфернага ціску над Атлантычным акіянам з цэнтрам каля Азорскіх астравоў.

Апісанне

Праяўляецца перавагай антыцыкланічнай дзейнасці на працягу ўсяго года, асабліва добра выражаны летам (у ліпені ціск больш за 1025 Па). Прыкметна ўплывае на клімат Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі, утварае летам адгалінаванне ў напрамку Міжземнага мора, зімой у напрамку Сахары.

На надвор’е Беларусі ўплываюць паўночна-ўсходняя перыферыя або адасобленыя “ядры” азорскага антыцыклону: устанаўліваецца сухое і сонечнае надвор’е з высокімі тэмпературамі паветра (зімой часам да 8°С і больш, летам да 25-30°С і вышэй).

Трапічныя хвалі

Літаратура

Інтэрнэт-спасылкі

  1. The Azores High(нявызн.). WeatherOnline Weather facts. Праверана 19 лістапада 2006.
  2. Azores high(нявызн.). Glossary of Meteorology. American Meteorological Society. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2006.
  3. Bermuda high(нявызн.). Glossary of Meteorology. American Meteorological Society. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2006.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Клімат
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы