wd wp Пошук:

Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (азерб.: Azərbaycan Dövlət İqtisad Universiteti) — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў Баку.

Гісторыя

У 1930 г. пасля ліквідацыі «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта» на аснове яго факультэтаў былі створаныя ВНУ рознага кірунку. На базе эканамічнага факультэта было створана вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай «Азербайджанскі гандлёва-кааператыўны інстытут». Пад гэтым імем інстытут функцыянаваў да 1933 г.

2 студзеня 1933 г. на базе «Азербайджанскага гандлёва-кааператыўнага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі сацыяльна-эканамічны інстытут імя К. Маркса».

30 снежня 1936 г. па рашэнні Савета народных камісараў Азербайджана на базе «Азербайджанскага сацыяльна-эканамічнага інстытута» і далучаны да яго «Азербайджанскага савецкага гандлёвага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі народнагаспадарчы інстытут імя К. Маркса». Ён пачаў сваю дзейнасць з 15 студзеня 1937 года і як самастойная ВНУ функцыянаваў да ліпеня 1941 года.

У пачатку Другой сусветнай вайны дзейнасць ВНУ была прыпыненая, і яна функцыянавала як Эканамічны факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля вайны інстытут быў адноўлены як самастойная ВНУ. Аднак у сакавіку 1959 года дзейнасць «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута імя К. Маркса» была прыпыненая, і ён быў далучаны да «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта».

У лютым 1966 г. было прынята рашэнне аб аднаўленні «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута імя Д. Буніятзадэ». Па гэтым рашэнні з 1 верасня 1966 года факультэты «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта» «агульнаэканамічны» і «таваразнаўчы», а таксама некаторыя новыя спецыяльнасці інжынерна-эканамічнага факультэта «Азербайджанскага нафтахімічнага інстытута», былі ўключаныя ў склад «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута».

13 чэрвеня 2000 года згодна з указам прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі «Аб удасканаленні вучэбнай сістэмы ў Азербайджанскай Рэспубліцы» на базе «Азербайджанскага дзяржаўнага эканамічнага інстытута» і «Бакінскага тавараведна-камерцыйнага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Пасля рэбрэндынгу ўніверсітэт коратка называюць «UNEC»[1].

Факультэты

Зноскі

  1. Адалят Мурадов рассказал о ребрендинге Азербайджанского государственного экономического университета // Вестник Кавказа, 14 июн 2017 г.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Эканамічныя ўніверсітэты
Катэгорыя·1930 год у Азербайджане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты Баку
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта