wd wp Пошук:

Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава

Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава (азерб.: Azərbaycan Dövlət Simfonik Orkestri) — адзін з найбуйнейшых музычных калектываў Азербайджана. Быў заснаваны ў 1920 годзе, адным з першых у СССР, па ініцыятыве заснавальніка азербайджанскай прафесійнай музыкі Узеіра Гаджыбекава.

У фарміраванні аркестра прымалі непасрэдны ўдзел такія дырыжоры, як Рэнэ Батон (Францыя), Ота Клемперэр (Германія), Фрыц Штидри (Аўстрыя), Мікалай Галаванаў (Расія) і іншыя. Аркестр з’яўляецца лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу 1967 года.

У рэпертуар сімфанічнага аркестра ўваходзяць творы азербайджанскіх і замежных кампазітараў. Імя Узеіра Гаджыбекава аркестр носіць з 1944 года. А ў 1960 годзе ён стаў заслужаным калектывам рэспублікі. З вялікім поспехам праходзілі гастролі аркестра ў ЗША, Еўропе (Германія, Швейцарыя, Францыя, Англія), Азіі (Егіпет, Турцыя) і іншых замежных краінах.

Дырыжоры аркестра

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сімфанічныя аркестры Азербайджана
Катэгорыя·Культура Азербайджана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Баку