wd wp Пошук:

Азербайджанскі дзяржаўны аркестр народных інструментаў

Азербайджанскі дзяржаўны аркестр народных інструментаў — першы нотны аркестр народных інструментаў у Азербайджане. Быў створаны ў 1931 годзе па ініцыятыве заснавальніка азербайджанскай прафесійнай музыкі Узеіра Гаджыбекава па прынцыпе сімфанічнага аркестра.

Аркестр народных інструментаў Азербайджана з’яўляецца першым такім аркестрам народных інструментаў на ўсім Усходзе. Ён сыграў важную ролю ў развіцці нацыянальнай музычнай культуры краіны. Першапачатковы склад аркестра складаўся ўсяго толькі з пяці інструментаў — тара, кяманчы, балабана, дефа і нагарa. Затым у склад аркестра былі ўведзеныя такія інструменты, як гоша-нагара, зурна, тютек, канон, фартэпіяна і іншыя.

Аркестр з’яўляецца пастаянным удзельнікам шматлікіх мерапрыемствах дзяржаўнага маштабу, паспяхова гастралюе па ўсім свеце, выступаў на шматлікіх прэстыжных міжнародных фестывалях. Так, у 2004 і 2005 гадах калектыў быў двойчы удастоены высокай прэміі «Гызыл Чянг» ХIХ і ХХ фестывалю міжнароднай музыкі «Фаджр», які праводзіцца ў сталіцы Іранскай Ісламскай Рэспублікі — Тэгеране.

Дырыжоры аркестра

Мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам аркестра з’яўляецца прафесар Агавердзі Пашаеў, заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай Рэспублікі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Азербайджана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Аркестры Азербайджана
Катэгорыя·Баку