wd wp Пошук:

Азербайджанскія авіялініі

Запыт «AZAL» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Азербайджанскія авіялініі (азерб.: Azərbaycan Hava Yolları), таксама вядомыя як AZALавіяперавозчык і найбуйнейшая авіякампанія Азербайджана. Базуецца ў Баку, побач з міжнародным аэрапортам імя Гейдара Аліева, дзейнічае ў пункты прызначэння па ўсёй Азіі, СНД, Еўропе і ЗША. Азербайджанскія авіялініі з’яўляюцца членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту. Авіякампанія была заснавана 7 красавіка 1992 года, як першая нацыянальная авіякампанія створаная пасля таго, як краіна атрымала незалежнасць.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Авіякампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Авіякампаніі Азербайджана
Катэгорыя·Кампаніі Баку