wd wp Пошук:

Аздзяціцкі сельсавет

Аздзя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Аздзяцічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці[1]. 17 жніўня 1963 года ў склад Мётчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Леванова, Паднеўка і Шобікі)[2]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мётчанскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1010 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія[5].

Населеныя пункты

1 студзеня 1947 года — 12

28 мая 2013 года — 10 (аграгарадок Аздзяцічы, вёскі Забер’е, Каменка, Клыпенка, Колкі, Лаўніца, Маталыга, Мулішча, Студзёнка і Чэрнеўка)

Зноскі

  1. Памяць, 1997
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе