wd wp Пошук:

Азамкірхэ

Азамкірхэ (ням.: Asamkirche; афіцыйна: царква Св. Іаана Непамука) — царква ў Мюнхене, пабудаваная ў 17331746 гг. братамі Азам (Космас Даміян Азам і Эгід Квірын Азам).

Яна лічыцца адным з самых значных архітэктурных збудаванняў паўднёванямецкага позняга барока. Царква першапачаткова задумвалася як капэла братоў Азам. Пасля таго, як Эгіду Квірыну ўдалося паміж 1729 і 1733 гг. набыць некалькі размешчаных побач з яго жылым домам зямельных участкаў, ён узвёў у 1733 годзе сумесна са сваім братам Космасам Даміянам царкву Святога Іаана Непамуцкага.

Унутранае ўбранне царквы

Царква будавалася не на заказ, а як прыватная царква ў хвалу Бога і дзеля збаўлення душ архітэктараў. Гэта дазволіла братам будаваць царкву незалежна ад пажаданняў заказчыкаў. Такім чынам Эгід Кверын Азам мог з акна свайго дома бачыць галоўны царкоўны алтар. Хоць царква і была запланавана як прыватная, браты вымушаныя былі адкрываць публічны доступ у яе пасля шматлікіх пратэстаў насельніцтва. Эгід Квірын задумваў царкву як храм пакаяння для моладзі. У ёй знаходзяцца сем спавядальняў з алегарычнымі малюнкамі.

Фасад царквы ў стылі барока ўпісаны ў адзіны шэраг з іншымі будынкамі па вуліцы Зендлінгер і толькі злёгку выступае за яго межы.

Царква Св. Іагана Непамука збудаваная на зямельным участку памерам 22 на 8 м.

Літаратура

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·1746 год у Еўропе
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Германіі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Мюнхена
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Германіі
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў стылі барока
Катэгорыя·З’явіліся ў 1746 годзе