wd wp Пошук:

Адыша

Арыса (англ.: Orissa), з 2011 г. афіцыйная назва Адыша (англ.: Odisha, орыя ଓଡ଼ିଶା)[2] — штат на ўсходзе Індыі на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 9-е месца сярод штатаў па плошчы (155 820 км²) і 11-е па насельніцтву (36,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бхубанешвар.

Геаграфія

Унутраныя раёны штата гарыстыя, слаба заселеныя. Прыбрэжная зона і дэльта ракі Маханадзі вылучаюцца ўрадлівай глебай. Вільготны даждлівы клімат дазваляе збіраць два ўраджаі ў год. Частыя моцныя цыклоны.

Эканоміка

Вялікія залежы мінеральнай сыравіны. Здабыча карысных выкапняў, выплаўка сталі, алюмінію. Адносна развітая прамысловая і транспартная інфраструктура. Штат — адзін з цэнтраў інфармацыйнай індустрыі Індыі.

Насельніцтва

Пераважная большасць насельніцтва спавядае індуізм (больш за 95%), ёсць хрысціяне і мусульмане (па 2%).

Зноскі

  1. http://www.newindianexpress.com/states/odisha/2017/oct/16/invincible-at-71-naveen-the-legend-1675173.html Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Amid clash, House passes Bills to rename Orissa

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адыша