wd wp Пошук:

Адольф Самойлавіч Гугель

Адо́льф Само́йлавіч Гу́гель (3 чэрвеня 1915, Вена — 1 ліпеня 1999) — беларускі савецкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Да 1924 года выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936—1940 гадах навучаўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы ў выкладчыкаў Івана Ахрэмчыка, Льва Лейтмана.

Пасля сканчэння вучылішча працаваў ва Управе па справах мастацтваў БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце, пасля перанесенай хваробы адпраўлены ў Кемерава. Працаваў начальнікам будаўнічай калоны, памочнікам начальніка будаўніча-мантажнай часткі Галоўбоепрыпасбуда СССР. Стаў адным з арганізатараў Кемераўскага аддзялення Саюза мастакоў РСФСР.

Пасля вайны пераехаў у Мінск. Член БСМ з 1946 года.

Жонка — мастак Раіса Кудрэвіч.

Творчасць

Удзельнік мастацкіх выставак з 1943 года.

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажу, партрэта, нацюрморта. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Сярод прац: «Ідуць на фронт», «Партызанская балада», «З мінулага», «Кастусь Каліноўскі» (разам з Р. У. Кудрэвіч і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта