wd wp Пошук:

Адольф Іванавіч Абіхт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абіхт. Адольф Абіхт (1793 — 2 жніўня 1860) — расійскі навуковец-медык. Ардынарны прафесар паталогіі Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія

Старэйшы сын філосафа Іагана (Івана) Абіхта. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1810) са ступенню кандыдата. Магістр філасофіі (1811), доктар медыцыны (1815). Зацверджаны ў званні доктара медыцыны 5.7.1816 г., прызначаны кіраўніком гінекалагічнай клінікі пры Віленскім універсітэце. У 1820 г. адпраўлены за мяжу для падрыхтоўкі да прафесуры. На працягу 3 гадоў (да 2.4.1823) падарожнічаў па Германіі і Францыі, слухаў курсы ў Вене і Парыжы. Па вяртанні (1.9.1823) атрымаў прызначэнне на кафедру галоўнага курса паталогіі ў Віленскім універсітэце. У 1827 годзе прызначаны ардынарным прафесарам. Па закрыцці Віленскага ўніверсітэта, з 1 верасня 1832 года, быў прафесарам Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1837—1841 гадах займаў у акадэміі кафедру агульнай тэрапіі. Па закрыцці акадэміі застаўся ў Вільні, займаўся медыцынскай практыкай. Далучыўся да Медыцынскага таварыства; быў яго сакратаром, а пазней старшынёй. Меў рэпутацыю першага медыцынскага кансультанта краю.

З прац А. Абіхта вядомыя «Institutiones therapiae generalis, quas Scholarum causa conscripsit» (Вільня, 1840), напісаныя па-польску «Заўвагі ад­носна паталогіі, як асновы медыцынскай сістэмы» і «O jadach i sposobach ich leczenia». У 1829 годзе пераклаў на польскую сачыненне Арфілы «Sposoby ratovania w przipadkach otrucia smierci pozorney».

Зноскі

  1. 1 2 Абихт, Адольф Иванович // Русский биографический словарь — СПб.: 1896. — Т. 1. — С. 7.
  2. Adolf Abicht // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Adolf Abicht // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1793 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрлангене
Катэгорыя·Памерлі ў 1860 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе