wd wp Пошук:

Адмітанс

Адмітанс (фр.: admittance ад лац.: аdmittere прапускаць, ўпускаць) — поўная комплексная праводнасць двухполюсніка для гарманічнага сігналу. У айчыннай літаратуры гэты тэрмін звычайна не ўжываецца — ужываецца «комплексная праводнасць» (гл. н-д: Бессонов Л. А. «Теорические основы электротехники»)

Стандартнае абазначэнне адмітанса ў формулах — Y або y, размернасць — dim Y = L−2M−1T³I², адзінка СІ — сіменс (См, S).

Матэматычны сэнс

Пад поўнай праводнасцю разумеюць велічыню, адваротную імпедансу (поўнаму супраціўленню):

Y ˙

= 1

/

Z ˙

=

1

R + j X

= G + j B

|

Y ˙

|

e

j arg ⁡

Y ˙

{\displaystyle {\dot {Y}}=1/{\dot {Z}}={\frac {1}{R+jX}}=G+jB=\left|{\dot {Y}}\right|e^{j\arg {\dot {Y}}}}

\{\displaystyle \{\dot \{Y\}\}=1/\{\dot \{Z\}\}=\{\frac \{1\}\{R+jX\}\}=G+jB=\left|\{\dot \{Y\}\}\right|e^\{j\arg \{\dot \{Y\}\}\}\} дзе Z — імпеданс; G — сапраўдны складнік; B — уяўны складнік.

Сапраўдны і ўяўны складнікі адмітанса звязаны з складнікамі імпеданса наступным чынам:

G

R

R

2

X

2

{\displaystyle G={\frac {R}{R^{2}+X^{2}}}}

\{\displaystyle G=\{\frac \{R\}\{R^\{2\}+X^\{2\}\}\}\} ;   

B

− X

R

2

X

2

,

{\displaystyle B={\frac {-X}{R^{2}+X^{2}}},}

\{\displaystyle B=\{\frac \{-X\}\{R^\{2\}+X^\{2\}\}\},\} дзе R і X — адпаведна актыўны і рэактыўны складнікі імпеданса.

Абсалютнае значэнне адмітанса роўнае квадратычнай суме складнікаў:

Y

G

2

B

2

.

{\displaystyle Y={\sqrt {G^{2}+B^{2}}}.}

\{\displaystyle Y=\{\sqrt \{G^\{2\}+B^\{2\}\}\}.\} Фізічны сэнс

Эквівалентную схему двухполюсніка ў ланцугу пераменнага току можна прадставіць у выглядзе двух злучаных паралельна элементаў — ідэальнага рэзістара з чыста актыўным супраціўленнем і ідэальнага (без страт) рэактыўнага элемента (кандэнсатара або катушкі індуктыўнасці). Пры гэтым актыўная праводнасць рэзістара будзе адпавядаць сапраўднаму складніку комплекснай праводнасці, а рэактыўная праводнасць катушкі або кандэнсатара — ўяўнаму складніку.

Закон Ома пры выкарыстанні комплекснай праводнасці запісваюць у выглядзе:

I ^

=

U ^

Y

{\displaystyle {\hat {I}}={\hat {U}}Y}

\{\displaystyle \{\hat \{I\}\}=\{\hat \{U\}\}Y\} ці

I ^

=

U ^

G − j

U ^

B

I ^

A

I ^

R

,

{\displaystyle {\hat {I}}={\hat {U}}G-j{\hat {U}}B={\hat {I}}_{A}+{\hat {I}}_{R},}

\{\displaystyle \{\hat \{I\}\}=\{\hat \{U\}\}G-j\{\hat \{U\}\}B=\{\hat \{I\}\}\{A\}+\{\hat \{I\}\}\{R\},\} дзе I — сіла току; IA і IR — актыўны і рэактыўны складнікі току; U — напружанне на ўчастку ланцуга.

Вымярэнні

Для вымярэння адмітанса прымяняюцца вымяральнікі іммітанса, аналізатары імпеданса, вымяральнікі дыхтоўнасці (ускосны метад), а ў дыяпазоне ЗВЧ таксама вымяральныя лініі і вымяральнікі поўных супраціўленняў (ускосны метад).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фізічныя велічыні
Катэгорыя·Электрычнасць
Катэгорыя·Тэарэтычныя асновы электронікі