wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Шатландыі па снукеры 2017

Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2017 (англ.: Scottish Open 2017, таксама вядомы як «Dafabet Scottish Open 2017» ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 17 снежня 2017 года ў «Emirates Arena», у Глазга, Шатландыя. Прызавы фонд турніру склаў £366,000, з якіх £70,000 атрымаў пераможца. Турнір стаў трэцім спаборніцтвам «Серыі хатніх нацый» у сезоне, якая была заснавана ў сезоне 2016/2017 і ўключала ў сябе таксама адкрыты чэмпіянат Англіі, адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі і адкрыты чэмпіянат Уэльса, а таксама 24-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Шатландыі, які таксама меў назву «International Open» і праходзіў з 1981 да 2004 года і ў сезоне 2012/2013 у рамках серыі Players Tour Championship.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Спорт у Шатландыі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Снукерны сезон 2017/2018
Катэгорыя·2017 год у Глазга
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Шатландыі
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Шатландыі па снукеры
Катэгорыя·2017 год у снукеры