wd wp Пошук:

Адам Хмара

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Адам Міхал Станіслаў Хмара (22 снежня 1720 — 9 чэрвеня 1805) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы менскі (з 1748), падчашы (з 1756), сакратар малой пячаткі (17521760), віцэ-інстыгатар (17601765) і інстыгатар вялікі літоўскі (17651779), кашталян (17791784) і апошні ваявода менскі (з 1784); член Пастаяннай Рады1783). Кавалер ордэнаў Св. Станіслава і Белага Арла, расійскіх ордэнаў.

Біяграфія

Жонка А. Хмары Мар’яна. Невядомы мастак, XVIII ст.

Прадстаўнік незаможнага роду Хмараў герба «Крыўда», які зрабіў бліскучую кар’еру — ад нязначнай пасады лоўчага да ваяводы менскага. У 17611782 некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1785).

У 1755 атрымаў ад падканцлера вялікага літоўскага Міхала Антонія Сапегі за службу ў якасці яго падскарбія (17431752) і сакратара маёнтак Сёмкаў Саламярэцкі каля Мінска.

Імкнуўся рэфармаваць сваю гаспадарку: будаваў млыны, цагельні, вінакурні, цікавіўся жыццём сваіх сялян. Надрукаваў працу для кіравання маёнткам — «Інструкцыя для аканома». Да 1780 збудаваў палац, дзе меліся бібліятэка, архіў, збраёўня.

У шлюбе з Мар’янай Войнаў-Аранскіх дзяцей не было.

Пахавалі апошняга ваяводу менскага ў фундаваным ім касцёле ў в. Дубрава.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Ваяводы менскія
Нарадзіліся ў 1720 годзе
Хмары (род)
Асобы
Падчашыі менскія
Віцэ-інстыгатары літоўскія
Сенатары Рэчы Паспалітай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 22 снежня
Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Канфедэраты Чатырохгадовага сойма
Нарадзіліся 20 снежня
Памерлі ў 1805 годзе
Памерлі 9 чэрвеня
Кашталяны менскія
Таргавіцкія канфедэраты
Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Інстыгатары вялікія літоўскія