wd wp Пошук:

Адам Каменскі-Длужык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каменскі. Ада́м Каме́нскі-Длу́жык (? — пасля 1672) — пісьменнік-мемуарыст.

Паходзіў, магчыма, з аршанскай шляхты. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў апынуўся на захопленай тэрыторыі і прысягнуў цару. Пасля далучыўся да войска Рэчы Паспалітай, у бітве на Басі ў 1660 годзе трапіў у палон. Праз Магілёў быў перавезены ў Маскву. У Расіі вядомы пад імем Грышка. У 1661 годзе разам з іншымі «людзьмі літоўскімі, здраднікамі» накіраваны на прымусовую службу ў Сібір. Спачатку служыў «казакам» у Табольску, з 1662 года ў Якуцку, дзе ў 1664—1668 гадах быў наглядчыкам у вязніцы. Пасля заключэння Андросаўскага перамір’я 1667 года выехаў у Маскву, куды прыбыў у 1669 годзе, і ў 1772 годзе разам з пасольствам Рэчы Паспалітай выехаў на радзіму.

Каменскі-Длужык пакінуў кароткі дыярыуш свайго побыту ў Расіі, дзе прыведзены звесткі аб прыродзе і эканоміцы Сібіры, яе народах (комі-зыранах, мансі, хантах, якутах, чукчах, тунгусах (эвенках)), іх побыце і вераваннях. Удзел Каменскі-Длужыка ў экспедыцыі, што быццам выйшла на суднах з Лены, абагнула мыс Дзяжнёва і дасягнула Амура, непраўдападобныя. Відаць, шматлікія звесткі Каменскага-Дужыка узяў з расказаў мясцовых жыхароў. Напісаны па-польску з шматлікімі беларусізмамі дыярыуш Каменскага-Длужыка стаў першай наратыўнай крыніцай, прысвечанай апісанню Сібіры. Захаваўся ў копіі XVIII ст.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Памерлі ў 1676 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Падарожнікі Беларусі
Катэгорыя·Мемуарысты Беларусі
Катэгорыя·Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1635 годзе
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі