wd wp Пошук:

Агюстэн Луі Кашы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кашы. Агюстэ́н Луі́ Кашы́ (фр.: Augustin Louis Cauchy; 21 жніўня 1789, Парыж — 23 мая 1857, Со, Францыя) — вялікі французскі матэматык, член Парыжскай акадэміі навук, Лонданскага каралеўскага таварыства, Пецярбургскай акадэміі навук і іншых акадэмій.

Распрацаваў асновы матэматычнага аналізу, унёс велізарны ўклад у аналіз, алгебру, матэматычную фізіку і многія іншыя вобласці матэматыкі. Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, які змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.

Навуковая дзейнасць

Кашы напісаў больш за 800 работ, поўны збор яго твораў змяшчае 27 тамоў. Яго працы адносяцца да розных напрамкаў матэматыкі (пераважна да матэматычнага аналізу і матэматычнай фізікі).

Кашы ўпершыню даў строгае азначэнне асноўных паняццяў матэматычнага аналізу — граніцы, непарыўнасці, вытворнай, дыферэнцыяла, інтэграла, збежнасці шэрагу і г. д. Яго азначэнне непарыўнасці абапіралася на паняцце бясконца малой, якому ён надаў новы сэнс: у Кашы бясконца малая — зменная велічыня, якая імкнецца да нуля. Увёў паняцце радыуса збежнасці шэрагу. Курсы аналізу Кашы, заснаваныя на сістэматычным выкарыстанні паняцця граніцы, паслужылі ўзорам для большасці курсаў пазнейшага часу.

Кашы шмат працаваў у галіне камплекснага аналізу, у прыватнасці, стварыў тэорыю інтэгральных рэшт. У матэматычнай фізіцы глыбока вывучыў краявую задачу з пачатковымі ўмовамі, якая з тых часоў завецца «задача Кашы».

Кашы заклаў асновы матэматычнай тэорыі пругкасці. Ён разглядаў цела як суцэльнае асяроддзе і вывеў сістэму ўраўненняў для напружанняў і дэфармацый у кожнай кропцы. У працах па оптыцы Кашы даў матэматычную распрацоўку хвалевай тэорыі святла і тэорыі дысперсіі. Яму належаць таксама даследаванні па геаметрыі (пра мнагаграннік), па тэорыі лікаў, алгебры, астраноміі і ў многіх іншых галінах навукі.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Augustin Louis Cauchy // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Коши Огюстен Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118519735 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Літаратура

А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.546

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Со
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1789 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня