Агент пінк, эйджэнт пінк» (англ.: Agent Pink, ружовы рэагент) — кодавая назва сумесі магутных гербіцыдаў і дэфаліянтаў, якую амерыканскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ў экалагічнай вайне супраць В’етнама. Назва паходзіць ад ружовы паласы, намаляванай на бочках, у якія расфасоўвалі гэтую сумесь. Шмат у чым натхнёны выкарыстаннем гербіцыдаў і дэфаліянтаў падчас брытанскай вайны ў Малаі, ён быў адным з так званых «вясёлкавых гербіцыдаў». Агент пінк выкарыстоўваўся толькі ў пачатку выпрабавальных этапаў праграмы распылення гербіцыдаў, да 1964 года. Вытворцамі хімікату па замове Міністэрства абароны ЗША выступалі кампаніі «Union Carbide» і «Dow Chemical»[1].
Агент пінк змешваўся з агентам грын і выкарыстоўваўся для знішчэння ўраджаю.
Адзіны актыўны інгрэдыент агента Грын — 2,4,5-трыхлорфеноксіуксусная кіслата (2,4,5-Т), адзін з распаўсюджаных фенаксі-гербіцыдаў той эпохі. Сумесь ўтрымоўвала каля 60%—40% гэтага актыўнага рэчывы. Яшчэ да пачатку аперацыі Ranch Hand (1962—1971) было вядома што ў якасці пабочнага прадукту сінтэзу 2,4,5-Т[2][3][4][5][6][7] утворыцца дыяксін 2,3,7,8-тэтрахлордибензадыяксін (ТХДД), які прысутнічаў у любых сумесяў, якія ўтрымлівалі гэты гербіцыд.