wd wp Пошук:

Агава сціснутая

Агава сціснутая (Agave stricta) — сукулент, від роду Агава (Agave) сямейства спаржавыя (Asparagaceae). Вельмі дэкаратыўны від. Радзіма віду — Мексіка (Пуэбла).

Батанічнае апісанне

Марфалогія

Лісце сакавітае, прамое ці крыху выгнутае, ля аснавання пашыранае і рэзка пераходзіць у лінейнае, на канцы коратка завостранае, па краі злёгку храшчаватае, канчатковая калючка да 2 см даўжынёй. Кветканос выкідвае даўжынёй да 2,5 м. Разетка густааблісцвенная, круглявай формы. З узростам становіцца шматразеткавай, утвараючы групы.

Размнажэнне

Насеннем і адводкамі.

Прыродны арэал

Мексіка

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пакаёвыя расліны