wd wp Пошук:

Аверкій

Аве́ркій (трансліт.: Avierkij; ад лац.: averto — утрымліваць) — мужчынскае імя лацінскага паходжання[1].

На Беларусі вядома з XVI ст. як Аверкей (1558), Оверкей (1541), Оверкій (1555), Аверко (1577), Оверко (1540), Оверке (1528), Оверян (1567). Ад імя «Аверкій» утвораны прозвішчы Авярко́ў, Аве́ркін, Аве́рчанка, Авяр’я́наў, Аве́р, Аве́рын, Аве́ркаў[1].

Імяніны: 26 мая, 22 кастрычніка[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 А. К. Усціновіч. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мужчынскія імёны
Катэгорыя·Імёны лацінскага паходжання
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік