wd wp Пошук:

Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы

Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы[1] (араб. أبو الحسن الهاشمي القرشي‎‎) — трэці лідар «Ісламскай дзяржавы». Узначаліў групоўку 10 сакавіка 2022 года. Аб яго абранні абвясціў спікер ІД Абу Амар аль-Мухаджыр у сваім аўдыёзвароце. Прызначэння новага кіраўніка арганізацыі адбылося ў сувязі з гібеллю папярэдняга халіфа Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курашы[2].

Паводле непацверджанай інфармацыі, сапраўднае імя аль-Курашы — Джума Авад аль-Бадры, і ён з’яўляецца старэйшым братам першага лідара ІД Абу Бакра аль-Багдадзі. Да свайго абрання кіраўніком групоўкі Курашы быў старшынёй Савета шуры[3].

26 мая 2022 года інфармаваныя крыніцы паведамілі Sky News Arabia, што Абу аль-Хасан быў арыштаваны ў Стамбуле[4][5].

Зноскі

  1. https://www.ilpost.it/2022/03/10/isis-nuovo-leader/
  2. Hubbard, Ben. ISIS Names a New Leader, but Says Little About Him (нявызн.), New York Times (10 March 2022).
  3. EXCLUSIVE New Islamic State leader is brother of slain caliph Baghdadi - sources (нявызн.), Reuters (11 March 2022).
  4. أبو الحسن القرشي.. من هو زعيم “داعش” المعتقل؟(ар.) . سكاي نيوز عربية.
  5. بعد أنباء عن اعتقاله في تركيا.. من هو زعيم تنظيم داعش الجديد؟(ар.) . العين الإخبارية (26 мая 2022).
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ісламская дзяржава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іраку
Катэгорыя·Асобы