Хамід Давуд Мухамед Халіль аз-Заві (араб. حامد داود محمد خليل الزاوي), больш вядомы пад псеўданімамі Абу Абдулах ар-Рашыд аль-Багдадзі, Абу Хамза аль-Багдадзі і Абу Умар аль-Багдадзі (араб. أبو عمر البغدادي; 1959, Каралеўства Ірак — 18 красавіка 2010, Тыкрыт, Ірак) — былы кіраўнік «Дарадчага сходу маджахедаў у Іраку» — галаўной арганізацыі васьмі суніцкіх ісламісцкіх паўстанцкіх груповак (Аль-Каіда ў Іраку, Армія пераможнай абшчыны і інш.)[2], затым эмір «Ісламскай дзяржавы Ірак» у 2006—2010 гадах[2][3][4]. Быў забіты, калі амерыкана-іракскія сілы здзейснілі ракетны абстрэл дома, дзе хаваўся аль-Багдадзі недалёка ад горада Тыкрыт. 25 красавіка таго ж года «Ісламская дзяржава» афіцыйна пацвердзіла факт гібелі свайго лідара.
Пра мінулае Абу Умара аль-Багдадзі вядома вельмі мала. Ён быў брыгадным генералам паліцыі Ірака ў часы праўлення адама Хусейна. У 2003 годзе пасля ўварвання кааліцыйных сілаў у Ірак далучыўся да іракскіх паўстанцаў[5][6][7].