Абу Мухамад аль-Джулані або аль-Галанi (араб. أحمد حسين الشرع; нар. 1981 год) — сірыйскі радыкальны ісламіст і дзеяч джыхадзiсцкага руху. Пры нараджэнні быў названы Ахмадам Хусэйнам аш-Шам. Браў удзел у Іракскай вайне на баку ІДI, пазней стаў адным з лідараў тэрарыстычнай арганізацыі Джэбхат ан-Нусра ў Сірыі, якая затым была перайменаваная ў Хайят Тахрыр аш-Шам.
Нарадзіўся ў вёсцы Аль-Рафід, што ў вобласці Эль-Кунейтра на поўдні Сiрыі, на Галанскіх вышынях. Яго бацька быў работнікам нафтавай прамысловасці, напісаў некалькі кніг па нафтаздабычы і нафтараспрацоўкі. Маці была настаўнікам геаграфіі. Шам вывучаў СМІ і медыя ў Універсітэце Дамаска, калі пачалася Іракская вайна, ён кінуў вучобу і адправіўся на дапамогу джыхадзістам у Ірак. Быў паплечнікам Абу Мусаб аз-Заркаві. Быў арыштаваны амерыканцамі і змешчаны ў лагер Кэмп-Букій. Вызваліўся ў 2008 годзе. Стаў адным з членаў групоўкі Ісламская дзяржава Ірак[2].
У 2011 годзе, з пачаткам грамадзянскай вайны ў Сірыі, кіраўніцтва Ісламскай дзяржавы Ірак вырашае пачаць экспансію ў Сірыю, і пасылае туды аль-Джуланi, для арганізацыі даччынай структуры ў Сірыі. Новая групоўка была створана 23 студзеня 2012 года і адразу ж стала галоўнай рухаючай сілай сярод ісламістаў у Сірыі. Група стала паспяхова адціскаць часткі сірыйскай арабскай арміі[3].