wd wp Пошук:

Абухаўскі сельсавет

Абу́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Абухава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года ў склад сельсавета са Скідальскага сельсавета перададзены вёскі Гушчыцы, Котра, Лашавічы, Юравічы[1]. 22 верасня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жытамлянскага сельсавета (вёскі Абуховічы, Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Машталеры, Талочкі, Цыдзікі)[2].

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гродзенскага раёна. Праз тэрыторыю сельсавета працякае рака Котра.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3287 чалавек[3], з іх 74,4 % — беларусы, 13,9 % — палякі, 8,8 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 верасня 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Абухаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна