wd wp Пошук:

Абрам Яфімавіч Архіпаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Архіпаў.

Абрам Яфімавіч Архіпаў (руск.: Абра́м Ефи́мович Архи́пов, 1862, в. Ягорава, Разанская губерня — 25 верасня 1930, Масква) — савецкі жывапісец, народны мастак РСФСР (1927), сапраўдны член АМ (з 1916).

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1877-83 і 1886-88) у В. Р. Пярова і В. Дз. Паленава і ў Пецярбургскай АМ (1884-86). Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак (з 1891), Саюза рускіх мастакоў (з 1904). Работы 1880-х гг. — жанравыя сцэны (пераважна з жыцця сялян). У 1890-х гг. стварае шэраг лірычных жанрава-пейзажных палотнаў. У гэты перыяд Архіпаў надае асаблівае значэнне праблеме пленэра. У 1900-10-я гг. піша пераважна пейзажы рускай Поўначы. З 1910-х гг. працаваў таксама над партрэтамі, пераважна сялянак. Член АМРР (1924). Выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1894—1918), Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях (1918-20).

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/2296 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Архипов Абрам Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Abram Efimovich Arkhipov
  4. Архипов Абрам Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разанскай вобласці
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касімаўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства