wd wp Пошук:

Абрам Міхайлавіч Рэйнус

Абрам Міхайлавіч Рэйнус (руск.: Рейнус Абрам Михайлович; 28 кастрычніка 1897, Полацк1972, Растоў-на-Доне) — савецкі вучоны ў галіне оталорынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1934).

Біяграфія

У 1917 г. паступіў на медыцынскі факультэт Саратаўскага ўніверсітэта, але быў мабілізаваны ў войска. З 1920 г. працягнуў вучобу на медыцынскіх факультэтах Саратаўскага, а затым Пермскага універсітэтаў. У 1923-1931 гг. асістэнт, навуковы супрацоўнік кафедры хвароб вуха, горла і носа медыцынскага факультэта Данскога ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. З 1931 г. загадваў кафедрай хвароб вуха, горла і носа Кубанскага медыцынскага інстытута ў Краснадары. У 1945-1971 гг. загадваў ЛОР-кафедрай Крымскага медыцынскага інстытута ў Сімферопалі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без зносак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Растове-на-Доне