wd wp Пошук:

Абрам Львовіч Генкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Генкін. Абра́м Львовіч Ге́нкін (1909, Орша Магілёўскай губерні — 4 сакавіка 2001, Масква) — савецкі военачальнік, інжынер-віцэ-адмірал (1964). Вучоны, лаўрэат Сталінскай прэміі (1952). Доктар тэхнічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 студзеня 1909 года ў Оршы (Беларусь) у сям’і рабочага.

Скончыў сярэднюю школу, рабфак (1927—1930), 4 курсы Ленінградскага электратэхнічнага інстытута (1930—1933), факультэт сувязі Ваенна-марской акадэміі (1933—1938), ад’юнктуру (1938—1941).

З 1933 года служыў на флоце.

Асістэнт кафедры радыётэхнікі факультэта сувязі (9.1941—10.1942), в.с. дацэнта кафедры тэлемеханікі (10.1942—3.1943) ВМА. Начальнік 5-га аддзялення 3-га аддзела (сакавік—ліпень 1943), нам. начальніка аддзела спец. прыбораў Упраўлення сувязі ВМФ (7.1943—4.1945).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кіраваў укараненнем радыёлакацыйнай тэхнікі на Паўночным і Чарнаморскім флатах, рыхтаваў першыя групы спецыялістаў па радыёлакацыі.

Паслы вайны займаў наступныя пасады:

Інжынер-контр-адмірал (1958), інжынер-віцэ-адмірал (1964).

Звольнены ў адстаўку 30 сакавіка 1970 года.

У 1970—2001 гадах загадчык лабараторыі прыкладной акіяналогіі Інстытута акіяналогіі АН СССР.

Адзін з арганізатараў стварэння і развіцця радыёлакацыі і радыётэхнічных сродкаў ВМФ. Вучань акадэмікаў А. І. Берга і А. Н. Шчукіна.

Узнагароды

Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
Катэгорыя·Віцэ-адміралы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі