Абрам Аронавіч Столяр (20 лютага 1919, п. г. т. Тарутынэ, Адэская вобласць, Украіна — 6 мая 1993, Масква) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Доктар педагагічных навук (1972), прафесар (1972).
Скончыў Бухарскі педагагічны інстытут (1947).
Працаваў у Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы (з 1947, выкладчык), Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1951—1992, у 1953—1989 — загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі, у 1973—1986 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: праблемы і методыка выкладання матэматыкі; матэматычная логіка; пачатковая матэматычная адукацыя; педагогіка сярэдняй і вышэйшай школы; развіваючае навучанне.
Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977).