wd wp Пошук:

Абрам Ісакавіч Рабкін

Абрам Ісакавіч Рабкін (27 кастрычніка 1925, Бабруйск, БССР — 5 снежня 2013, Санкт-Пецярбург) — беларуска-расійскі мастак — жывапісец, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР. Працаваў у станковым жывапісе.

Біяграфія

Дзяцінства будучага мастака прайшло ў Бабруйску, у старым габрэйскім квартале. Сям’я жыла на вуліцы Шашэйнай, 44 (цяпер вуліца Бахарава). Браў урокі малявання ў Я. А. Ярмалкевіча. У чэрвені 1941 года, за дзень да акупацыі Бабруйска, разам з маці і сястрой Соняй быў эвакуіраваны з горада. Пасля быў мабілізаваны ў войска.

З 1946 па 1949 год вучыўся ў Ленінградзе ў сярэдняй мастацкай школе пры Інстытуце жывапісу, разьбярства і архітэктуры. Настаўнікамі яго былі І. А. Срэбраны, Б. С. Угараў. З 1949 па 1951 год займаўся ў Мастацкім вучылішчы імя В. А. Сярова. Застаўся жыць у Ленінградзе. Удзел у мастацкіх выстаўках браў з 1961 года[1]. У 1962 годзе ўступіў у Союз мастакоў Расіі.

У 1998 годзе ў Мінску была выдадзена кніга Абрама Рабкіна «Уніз па Шашэйнай».

У 2003 годзе была напісана аповесць пра першага настаўніка малявання Яўгена Аляксандравіча Ярмалкевіча «Усё пачыналася ў Бабруйску»

У 2013 годзе ў Бабруйску была выдадзена яшчэ адна кніга — «Вакол вайны», прэзентацыя якой прайшла ў лістападзе ў Бібліятэцы імя М. Горкага.

Меў у Бабруйску сваю творчую майстэрню на вуліцы Дзяржынскай. Напісаў больш за 400 карцін, прысвечаных роднаму гораду.

Выстаўкі

Зноскі

  1. Русская дореволюционная и советская живопись в собрании Национального художественного музея Республики Беларусь. — Минск: «Беларусь», 1997. — Т. 2. — С. 226. — 448 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-01-0147-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы